Russian Belarusian English

У пошуках гаспадара

Автор - Янковская С.А. Четверг, 28 февраля 2019

У Год малой радзімы важна захоўваць і памнажаць закладзеныя нашымі продкамі каштоўнасці. Менавіта таму гарадскі Дом культуры прадставіў юным гледачам нашага горада і раёна тэатралізаваную пазнавальную праграму "Як Дамавічок гаспадара шукаў".

Падчас інтэрактыўных гульняў, музычных загадак, самыя цікаўныя дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа ў казку пра Дамавічка, які разам з сябрамі шукаў гаспадара ў свой дом. Выхаванне патрыятычных пачуццяў, любові, павагі да сваёй Радзімы, да роднай мовы, імкненне быць карысным для сваёй краіны-вось галоўная мэта гэтай цікавай для ўсіх сустрэчы.

Фото:

  • Варчик И.