"Уладары" на імпрэзе ў Польшчы

Автор - Шаробарова-Варчик Е.К. Четверг, 29 июня 2017 Просмотров - 1271

«Уладары» распачалі чаргу святаў Купалля.

24 чэрвеня, на імпрэзе “Kupalnoczka w Zalukach” (Рэспубліка Польшча), народны ансамбль народнай песні і музыкі “Уладары” падараваў сваю творчасць усім удзельнікам і гасцям Свята Івана Купалы. Гучныя галасы нашых беларускіх хлопцаў, вясёлыя танцы і бадзёрае выкананне народных песень не пакінулі гледачоў без асаблівай увагі, шчырымі апладысментамі сустракалі Ваўкавыскіх Уладароў у мястэчку Залукі каля Беластока.

Дырэктары Гміннага Цэнтра культуры і Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры заключылі пагадненне аб трасгранічным супрацоўніцтве.