Форум майстроў народнай творчасці: упершыню ў Гродзенскай вобласці!
Форум майстроў народнай творчасці: упершыню ў Гродзенскай вобласці!
29-30 красавіка ў г.Ваўкавыску адбудзецца знакавая падзея для ўсіх, хто шануе і развівае народнае мастацтва - Форум майстроў народнай творчасці. Гэта ўнікальная пляцоўка, якая ўпершыню аб'яднае лепшых майтроў народнай творчасці і захавальнікаў традыцый з усёй вобласці.
Што нас чакае?
- Майстар-класы;
- Выстаўка вырабаў, дзе можна не толькі ўбачыць, але і набыць эксклюзіўныя вырабы ручной працы:
- Лекцыі і дыскусіі;
- Абмен вопытам;
- Самае важнае пра традыцыйны строй.
Чаму гэта важна для культурнай супольнасці?
Форум - не проста выстаўка, а жывая прастора для дыялогу, натхнення і новых ідэй. Тут кожны зможа дакрануцца да жывой традыцыі, даведацца пра сакрэты старажытных тэхнік і, магчыма, знайсці сваё прызванне ў народнай творчасці.
Не прапусціце! Форум майстроў народнай творчасці - гэта шанец убачыць, як нараджаецца сапраўднае мастацтва, і стаць часткай вялікага культурнага руху.
Далучайцеся да нас!




Лучшее 2021
2023 - лучшее
2024 - лучшее
2025 - лучшее