Набор в образцовую фольклорную группу "Чобаты"

Ідзе набор ва ўзорны фальклорны гурт «Чобаты». Запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 6 гадоў і старэйшыя. На занятках хлопчыкаў і дзяўчынак навучаць асаблівасцям вакальнай тэхнікі фальклорнага выканання ("адкрытаму" гуказдабыванню) на прыкладах песеннага матэрыялу, мастацтву карагодаў, авалодаюць элементамі "побытавых" танцаў і гульняў, таксама далучаць да народных свят, абрадаў, звычаяў і культурных традыцый нашага рэгіёну.

Заняткі бясплатныя, тры разы на тыдзень (індывідуальныя і групавыя.)

Кіраўнік калектыву – Жанна Шаракова. (кантактны тэлефон: 80298670470)

Набор в образцовую фольклорную группу "Чобаты"