Russian Belarusian English

Узорны фальклорны гурт “Чобаты” на ХІ Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”

Автор - Шаракова Ж.М. Понедельник, 26 июля 2021

Самыя лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны прынялі ўдзел у фестывале “Берагіня”, сярод іх і ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры, які выступіў на святочнай сцэне з вялікім поспехам.

Калектыў “Чобаты” атрымаў дыплом “За высокі выканальніцкі ўзровень” і цэнны падарунак,  а самаму юнаму ўдзельніку фестывалю “Берагіня” - Аляксандру Кавалевічу, ад старшыні рады экспертаў, этнакультуролага, даследчыка трыдыцыйнай духоўнай культуры беларусаў Івана Крука і Аксаны Катовіч, кандыдата філілагічных навук і даследчыка трыдыцыйнай духоўнай культуры беларусаў быў уручаны спецыяльны падарунак. Калектыву “Чобаты” давялося далучыцца да атмасферы чароўнага хараства фальклорнага мастацтва, пазнаеміцца з новымі сябрамі і атрымаць новыя уражанні. Выступленне дзяцей у гэтым фестывалі стала вялікім творчым вопытам і эмацыйным выбухам адначасова. Жадаем таленавітым удзельнікам гурта "Чобаты" і іх кіраўніку – Жанне Шараковай поспеху і новых творчых вышынь!