Russian Belarusian English

Народный ансамбль песни «Згода»

Автор - Администратор Вторник, 25 марта 2025

Вакальны калектыў дзейнічае пры філіале “Вярэйкаўскі Дом культуры” з 1980 года. Гэты калектыў быў створаны як харавы, і на працягу многіх год паспяхова выступаў на розных пляцоўках горада і раёна, а таксама ў аграгарадку Вярэйкі.

За час творчага станаўлення адбываліся змены ў калектыве, артысты перайшлі на больш высокі ўзровень выканання. У 2004 годзе творчы вакальны калектыў “Згода” атрымаў найменне “народны”, якое паспяхова паццверджвае сваёй творчай дзейнасцю.
У складзе калектыву 8 удзельнікаў: 7 жаночых галасоў і 1 мужчынскі, трымаюць накірунак на ўдасканаленне свайго выканаўчага майстэрства, пашырае рэпертуар, знаходзіцца ў стане творчага пошуку. У сваёй канцэртнай дзейнасці апрабавана шмат твораў рознага накірунку: акадэмічнага, народнага, з музычным суправаджэннем і без аккампанементу, беларускіх і рускіх аўтараў, апрацоўкі беларускіх народных песен Сяргея Беражнова, Галіны Несцяровіч, Валерыя Кручкова.
У рамках ансабля ўзніклі дуэты, трыа, квартэты, салісты, сямейны ансамбль. З’явіліся творы з харэаграфічнымі замалёўкамі.
Калектыў “Згода” удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных каляндарным святочным датам на розных пляцоўках горада і раёна, у аддаленых вёсках, на палях гаспадаркі, сустрэчы міжнародных дэлегацый, кіраўнікоў рознага узроўню. Неадначасова ўдзельнічалі ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі” і з канцэртамі па другіх раёнах Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе па выніках работы ўзнагароджаны Граматай Ваўкавыскага раёнага Савета дэпутатаў за ўдзел і перамогу ў абласных конкурсах, актыўную канцэртную дзейнасць у рамках акцыі «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі», неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі як “лепшая змешаная вакальная група” па выніках раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці “Беларусь – мая песня”.
Вялікая заслуга ў творчым стаўленні калектыву адносіцца былому кіраўніку ансамбля – Бязгодавай Алене Уладзіміраўне.
Ансамблем быў знойдзены новы накірунак у сваёй творчай дзейнасці, распрацаваны і ўзяты ў работу вясельны абрад “Сустракаем маладых”.
Народны ансамбль песні “Згода” на сённяшні дзень з’яўляецца адным з вядучых калектываў Ваўкавыскага раёну і жыве паўнавартастным творчым жыццём, і радуе гледачоў сваімі выступленнямі. Гэта мабільны калектыў, здольны вырашаць самыя высокія творчыя задачы. Адной з самых большых яго годнасцей – стабільнасць і тэндэнцыя да росту.
2021-2022 гг. – Дыпломы за ўдзел у музычным фестывалі “Живой звук” (г. Ваўкавыск);
2021-2023 гг. – дыпломы “Лепшая змешаная вакальная група” раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці “Беларусь – мая песня”;
2022 г. – дыплом за ўдзел у рэгіянальным фестывалі-кірмашы вырабаў расмесленікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, (г. Гродна).
23 снежня 2004 года калектыву прысвоена найменне “народны”, загад Міністэрства культуры № 137
Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.

Водгукі ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці народнага ансамбля песні "Згода" філіяла ”Вярейкаўскі Дом культуры“ дзяржаўнай установы культуры ”Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры“

Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/17311-volkovychane-na-dozhinkakh-v-smorgoni-s-pesnej-karavaem-i-pobedami (ноябрь 2019 г.)
4 красавіка 2021 года — Народны ансамбля песні «Згода» прыняў удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенская традыцыя да свята Вялікадня» ў г.Гродна. 25 верасня 2021г.на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі – 2021» у г. Скідзелі народны ансамбль песні «Згода» прыняў удзел у прадстаўленні падворка Ваўкавыскага раёна.
Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/25298-polevoj-stan-na-podvore-artisty-na-otkrytii-i-pobeda-v-selskoj-estafete-volkovychane-prinyali-uchastie-v-oblastnom-festivale-yarma
9 красавіка 2022 г.на рэгіянальным свяце–кірмашы «Гродзенская традыцыя да свята Вялікадня» ансамбль прадставіў не толькі канцэртную праграму, але і тэатралізаваны тэматычны фрагмент велікодных традыцый «вялікі дзень ідзе — яечка нясе».
Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/kultura/28457-rabotniki-kultury-nashaga-rajona-prynyali-dzel-u-regiyanalnym-festyvali-kirmashy-grodzenskiya-tradytsyi-da-svyata-vyalikadnya-yakoe-adbylosya-grodna
28 мая 2022 г. «Згода» ўдзельнічала ў фестывалі рамёстваў у г. Масты. 2021-2022 г.удзел у музычным фестывалі «Sound live» у г. Ваўкавыску.
Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/29714-zaplyvy-na-chem-popalo-rabota-tematicheskikh-ploshchadok-i-rytsarskoe-shou-posmotrite-kak-v-volkovyske-prokhodit-muzykalnyj-festival-sound-live
21.04.2024 — Канцэртная праграма «Дарагі натхнення і творчасці» ў рамках раённага агляду — конкурсу «Беларусь – мая песня».