Народный семейный ансамбль «Сваякі»
Творчая дзейнасць народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ накіравана на папулярызацыю народнай песні Гродзеншчыны, захаванне сямейных каштоўнасцяў, зберажэнне і прапаганду культурнай спадчыны Беларусі. Яны шануюць і захоўваюць традыцыі продкаў не толькі ў песеннай творчасці. Удзельнікі калектыву прымалі ўдзел у гістарычна-кулінарным шоу “Беларуская кухня”, дзе дэманстравалі працэс прыгатавання такіх мясцовых старажытных страў, як: “Бонды на дубовых лістах”, “Лешч у гарчыцы”. У лістападзе 2020 года разам з Ларысай Мятлеўскай у эфіры гістарычна-кулінарнага шоу “Беларуская кухня”, Марыя Бачынская і Алена Навіцкая гатавалі “Багатыя бонды” і “Мешанку”.
Выканаўчае майстэрства калектыву адрозніваецца высокім узроўнем, вакальна-тэхнічнымі, мастацкімі, выразнымі магчымасцямі гучання. Народны сямейны ансамбль “Сваякі” у 2017 годзе заняў першае месца сярод 10 ансамбляў Беларусі ў фальклорным телевізійным праекце “Хата на хату”.
Па выніках этнаграфічных і фальклорных экспедыцый кіраўнік ансамбля і яго ўдзельнікі стварылі музей народнага побыту “Матчына хатка”. Гэты музей налічвае больш за 150 экспанатаў, у тэлеконкурсе “Хата на хату” калектыў атрымаў дыплом “За лепшы сямейны музей”. У 2017 годзе была створана музейная экспазіцыя народнага сямейнага ансамбля “Сцяжынкі жыцця “Сваякоў”.
У 2017 годзе калектыў удзельнічаў у раённым фестывалі “Картофельная карусель” у аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна, у 2018 годзе – у фестывалі жывой музыкі “Поразаўскія сустрэчы” у г.п. Поразава Свіслацкага раёна, у духоўна-свецкім фестывалі “Пагранічны звон” у аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна.
Унікальным аўтарскім праектам стаў раённы фестываль-конкурс сямейнай творчасці “Сваякі запрашаюць”, які аб’ядноўвае творчыя сем’і Ваўкавыскага раёна і праводзіцца ў Доме культуры аграгарадка Юбілейны з 2018 года.
За значны ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці народны сямейны ансамбль “Сваякі” быў прадстаўлены да прысуджэння спецыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 2019 года ў намінацыі ”Народная і аматарская мастацкая творчасць“.
У верасені 2019 года ў г. Слоніме адбыўся абласны конкурс ансамбляў музыкі і песні, ансамбляў народнай песні, дзе “Сваякі” атрымалі дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Дарослы ансамбль беларускай музыкі і песні”.
16 лістапада 2019 года выйшла праграма з удзелам “Сваякоў” “Жывая культура” з назвай “Ваўкавыскі традыцыйны каравай”.
У 2020 г. калектыў адзначаны ганаровай граматай аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у абласных конкурсах, актыўную канцэртную дзейнасць у рамках акцыі «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі».
18 чэрвеня 2021 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел у фальклорным свяце «Стародворецкая Сёмуха гудит на всю околицу», які праходзіў у аг. Стары Дворац Бераставіцкага района.
20 верасня 2021 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел ва ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які праходзіў на сцэне стадыёна «Мінск-Арэна» (г. Мінск).
30 чэрвеня 2022 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел у выставе-кірмашы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Горад майстроў” у рамках IX форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі (г. Гродна).
У жніўні 2022 г. народны сямейны ансамбль “Сваякі” прыняў удзел у вячэрнім шоу Андрэя Малахава «Привет, Андрей!» (г. Масква).
20 жніўня 2022 г. на каравай-фэсце «Бацькава булка» удзельніца народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская на конкурсе-выставе вырабаў дамашняга печыва сярод аматараў «Матулiна булка» ўзнагароджана спецыяльным прызам у намiнацыi “Вкус детства” (г. Свіслач).
01 кастрычніка 2022 г. на свяце “Дажынкі-2022” у Вялікай Бераставіцы ўдзельніца народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская ў iмправізаванай этнагасцеўнi частавала гасцей свята традыцыйным пачастункам «Вясельныя шышкi».
Народны сямейны ансамбль «Сваякі» увесь час вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Выступае з канцэртамі і асобнымі нумарамі на мерапрыемствах горада і раёна, на прадпрыемствах, у месцах адпачынку жыхароў і гасцей горада, а таксама ў маленькіх куточках нашай Радзімы, – вёсачках. Так, за апошнія тры гады калектыў паказаў для насельніцтва больш за 200 канцэртных праграм: «Вас вітаюць Сваякі!», «Сваякі запрашаюць!», «Радзіме дарагой прысвячаецца!», «Мы вітаць вас сёння рады!», «От чистого сердца!», «Квітней, мой любы край!» і інш.
На сённяшні дзень сямейны ансамбль “Сваякі” жыве паўнавартастным творчым жыццём і радуе гледачоў сваімі выступленнямі. Адной з самых большых яго годнасцей – гэта стабільнасць і тэндэнцыя да росту.
22 лютага 2001 года калектыву прысвоена найменне “народны”, загад Міністэрства культуры № 2 п.8
2019 г. – спецыяльная прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “за духоўнае адраджэнне” (г. Мінск);
2021 г. – падзяка за ўдзел у фальклорным свяце “Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу” (аг. Стары Дворац Бераставіцкага раёна);
2021 г. – дыплом Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта “лепшы сямейны ансамбль” па выніках раённага агляду-конкуру “Беларусь – мая песня”.
Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г. Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскімі калектывамі мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.
Водгукі ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ філіяла ”Дом культуры аг. Юбілейны“ дзяржаўнай установы культуры ”Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры“
Аўштоль, А. Власть держит отчет: общение в новом формате / А.Аўштоль // Наш час. − 2018. – Люты (№ 10). – С.7.
Аўштоль, А. Волковыщина: слагаемые успеха региона / А.Аўштоль // Наш час. – 2018. – Чэрвень (№ 43). − С.17.
Аўштоль, А. Вяртанне да вытокаў / А.Аўштоль // Наш час. – 2017. – Чэрвень (№ 45). – С.16.
Бачко, І. Струбніцкі фэст / І.Бачко // Зара над Нёманам. – 2018. – Чэрвень (№ 48). – С.7.
В двух проектах // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/nashi-proekty/lenta-novostei/9141-news.html 18.10.2017
Кухарава, С. Для удачной посевной и богатого урожая / С.Кухарава // Наш час. 2018. – Красавік (№ 28). С.3.
Кухарава, С. Потерянный рай, или как в Шустиках земляки встречались / С.Кухарава // Наш час. – 2018. – Жнівень (№ 66). − С.3.
Лучшая оценка – завоёванные награды. На совещании в ГДК работники культуры подвели итоги деятельности сферы за 2017 год // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/kultura/10599-news.html 06.03.2018
Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ адкрылася ў Доме культуры пасёлка Юбілейны // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/kultura/10326-news.html 07.02.2018
Меркулава, А. В Росси отпраздновали день ВВС / А.Меркулава // Наш час. – 2017. Жнівень (№ 65). – С.22.
Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: ://volkovysknews.by/kultura/10521-news.html. 27.02.2018
Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://grodnonews.by/category/dosug-i-otdyh/news41067.html 28.02.2018
Пракапеня, Л. Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. − 2018. – Люты (№ 12). – С.22.
Пракапеня, Л. Галоўны прыз у ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. − 2018. – Люты (№ 17). – С.3.
Пракапеня, Л. Хороший отдых бывает не только летом / Л.Пракапеня // Наш час. – 2017. – Кастрычнік (№ 80). – С.17.