Статьи со схожими метками: Ваўкавыскія забавы

Народный театр-студия игры «Ваўкавыскія забавы»

Опубликовано - 25 марта 2025

Народный театр-студия игры «Ваўкавыскія забавы»

У 1999 годзе пры Ваўкавыскім раённым метадычным цэнтры аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта была створана школа культарганізатараў, удзельнікамі якой былі культарганізатары раёна. Пры гэтай школе раз у год праходзіў раённы агляд-конкурс культарганізатараў. З цягам часу школа культарганізатараў дасягнула таго ўзроўню, калі можна была прытэндаваць на атрыманне наймення “народны”. Такім чынам, у 2012 годзе на базе Ваўкавыскага раённага метадычнага цэнтра школа культарганізатараў была перайменавана ў тэатр-студыю гульні “Ваўкавыскія забавы” і атрымала найменне “народны”. Калектыў заўсёды быў запатрабаваны нават тады, калі змяняліся кіраўнікі. З 2022 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Крывіцкая Вікторыя Антонаўна.