Узорны фальклорны гурт “Чобаты” заснаваны ў 2001 годзе Андрушка Ілонай Віктараўнай. Ў 2005 годзе калектыву было дадзена найменне “узорны  аматарскі калектыў”. З 2017 года кіраўніцтва гуртом ажыццяўляе Шаракова Жанна Міхайлаўна.
 
  Асноўнай мэтай дзейнасці гурта з’яўляецца адраджэнне, захаванне і вывучэнне нацыянальнай мастацкай культуры, беларускай традыцыі,  прывіць ў дзяцей цікавасць да музычнай спадчыны свайго народа, авалодаць навыкамі фальклорнага выканальніцкага майстэрства на самадзейным узроўні.
 “Чобаты” маюць спецыфічны характар творчай дзейнасці і працуюць па каляндарна-абрадавым цыклам. Калі зіма – каляды; вясна – “гуканне вясны” і г.д. У рэпертуары гурта песні каляндарна – абрадавага цыклу, лірычныя, жартоўныя і карагодныя. Калектыў вельмі рэдкасны, таму што, ён дзіцячы, адзін з нямногіх, які працуе ў гэтым накірунку – аўтэнтычны песенны фальклор. На рэпетыцыях улічваецца ўзровень падрыхтоўкі і індывідуальныя магчымасці дзяцей. Мэта кіраўнікоў - вывесці калектыў на высокі ўзровень, таму што, трэба як мага больш надаваць дзецям наш вопыт і нашыя традыцыі, і захаваць іх менавіта ў першапачатковым стане.
  За час існавання прымаў удзел ў фествалях абласнога і рэспубліканскага ўзроўню: “Берагіня- 2004”,  “Панямоння спрадвечныя крыніцы” (абласны фестывль фальклору, 2007 год), адборачны тур абласнога  фестывлю фальклора  “Панямоння спрадвечныя крыніцы” (2011 год). На працягу шмат гадоў удзельнічаў у народным свяце “Купалле” з праграмай “На купальскі вечарок…”. Ў 2013 годзе выступіў у канцэрце “Рождественские встречи” з праграмай “Калядныя перазовы”.
  У 2017 годзе адбылося пацвярджэнне звання «народны (узорны) самадзейны калектыў». Яркае касцюміраванне, жывое выкананне, добрае ансамблевае выкананне песень - усё гэта стала вынікам крапатлівай працы і прафесійнага падыходу новых кіраўнікоў калектыву Шараковай Жанны і Ляшчук Таццяны і таленавітым дзецям.
За апошнія тры гады гурт павіншаваў жыхароў нашага горада Ваўкавыска з Калядкамі з прагамай «Калядкі на святкі!». Калядоўшчыкі разам з Казою і Мядзведзем абходзілі хаты і віншавалі са святам, спявалі святочныя песні, гулялі ў зімовыя гульні, танцавалі разам з гаспадарамі. З вялікім задавальненьнем і адказнасцю калектыў падрыхтаваў рознахарактарныя праграмы для ўдзелу ў канцэртах, якія праходзілі ў Рэспубліке Польшча: «Чобаты» паказалі, як святкуюць «Купалле» на Ваўкавышчыне. Святочная атмасфера, жывая музыка, касцюмы нашага рэгіёну, купальскія песні, гульні і танцы заставілі ра сябе незгладжальнае ўражанне. А ў  верасні зноў “Чобаты” пабывалі  ў Рэспубліцы Польшча на свяце ўраджаю «Dozynki Gminne» з праграмай пад назвай «Прасіўся снапочак!». На імпрэзе «Obrzedy I zwyczaje Ziemi Grodeckiej» «Чобаты» у чарговы раз пакарылі гледачоў сваім яркім выступам, прадэманстраваўшы як святкуюць на нашай Ваўкавыскай зямлі «Масленіцу» і «Каляды». Масленічная лялька і бліны з сюрпрызам прыйшліся да спадобы ўсім гледачам і гасцям, а танец Казы, Мядзведзя і «Ваўкавыская полька» суправаджаліся гучнымі воклічамі і бурнымі апладысментамі ўсіх гледачоў. Калектыву давялося паўдзельнічаць у дзьвух фестывалях самадзейнай творчасці “Добрыя суседзі” і  “Агні зімы”, якія праходзілі ў самым знаёмым, цікавым месцы нашай краіны – у Белавежскай пушчы, месца «Царская поляна». 2020 год азнаменаваўся удзелам у І абласным адкрытым конкурсе вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!», г. Гродна, на якім атрымаў дыплом лаўрэата II ступені.
Наяўнасць у калектыве цікавых і разнастайных па характару твораў, нязменна прыцягвае ўсё большую колькасць удзельнікаў.
2018 год
 
Ежегодный традиционный фестиваль воды и огня «Купалле в Залуках», Республика Польша
Праздник урожая "Dozynki Gminne", гмина Грудек, Республика Польша
 
Праздник "Obrzedy I zwyczaje Ziemi Grodeckiej", Грудек, Польша
2019 год 
III открытый фестиваль любительского искусства «Добрыя суседзі», а/г Каменюки, Брестская область, НП «Беловежская пуща» 
фестиваль народного творчества «Огни зимы», а/г Каменюки, Брестская область
 2020 год
I областной открытый конкурс народного вокально-хорового жанра «Ляці наша песня!», г.Гродно, диплом лауреата II степени
2021 год
II областной открытый конкурс народного вокально-хорового жанра «Ляці наша песня!», г.Гродно, диплом лауреата III степени
   XI республиканский фестиваль народного творчества «Берагиня», г.п. Октябрьский Гомельской области, Диплом "За высокі выканальніцкі ўзровень"
2022 год
V областной фестиваль традиционной культуры "Скарбы Гродзеншчыны", г. Сморгонь, диплом в номинации "лучший детский фольклорный коллектив"
Фестываль народнага мастацтва "Агні зімы", Дыплом "За ўдзел у фестывалі", ГПУ "Белавежская пушча"
2023 год
открытый областной конкурс народного вокально-хорового жанра "Ляці, наша песня", г. Гродно, диплом І степени в номинации "Фольклорный ансамбль"
Открытый региональный конкурс-фестиваль вокально-хорового жанра «Пеўчае поле». В номинации детский фольклорный коллектив «Чобаты» стали обладателем Диплома I степени
Дыплом I ступені ў намінацыі "Дзіцячы фальклорны ансамбль" на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы"
Ганаровая грамата аддзела культуры ваўкавыскага райвыканкама "за актыўную творчую дзейнасць"
Диплом лауреата I степени в открытом международном вокальном конкурсе "Песня не знает границ"
Пераатэстацыя калектываў Ваўкавыскага раёна з найменнем "народны", "узорны"
2024 год

Образцовая фольклорная группа "Чобаты" приняла участие в областном открытом конкурсе народного вокально-хорового жанра "Ляці, наша песня!", который проходил 13 февраля в УО "Гродненский государственный музыкальный колледж". Коллектив Волковысского ГДК был награжден дипломом І степени в номинации "Фольклорный ансамбль". Всего в этой номинации было пять коллективов. После выступления у участников коллектива взяли репортаж телеканалы "Гродно" и "Беларусь 4".

участие в гала - концерте Республиканского фестиваля "БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ", посвященного  80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 80-летию основания Гродненской области, который состоялся во Дворце Республики г.Минска. Диплом финалиста
Узорны фальклорны гурт "Чобаты" ДУК "Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры" прыняў удзел у 1 абласным конкурсе нацыянальнага фальклору "Крыніца жыцця" і атрымаў Дыплом лаурэата І ступені ў намінацыі "Фальклорны ансамбль" (другая ўзроставая група).
Узорны фальклорны гурт "Чобаты" прыняў удзел у XII Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва "Берагіня", які праходзіў 12-14 ліпеня ў г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці.
7 верасня ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры прыняў удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” у рамках святкавання 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і дня горада Гродна і атрымаў Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў”.

 


График репетиций любительских коллективов художественного творчества ГУК "Волковысский городской Дом культуры"


Контакты