Russian Belarusian English

Абласная акцыя да юбілея Уладзіміра Караткевіча

Автор - Admin Среда, 25 ноября 2020

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрасіла ўсіх жадаючых далучыцца да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”.

Каб прыняць удзел, неабходна было прачытаць на відэа любімы верш, або ўрывак з твора У. Караткевіча (не больш за 2 хвіліны); паведаміць назву твора, прозвішча, імя чытальніка і яго месца жыхарства.

Прадстаўляем вашай увазе відэаролікі, падрыхтаваныя бібліятэкамі ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”.