Абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”у аграгарадку Дзітва
У мінулыя выхадныя ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў. Мерапрыемства сабрала аматараў народнай творчасці і танцавальнага мастацтва з усяго рэгіёна.
Ад Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры ў фестывалі прынялі ўдзел: Урублеўскі Аляксей, Рунге Алена, Апановіч Часлаў, Хацітоўская Марына, Сарока Мікіта і Сарока Паліна.
Гэтыя таленавітыя выканаўцы прадставілі разнастайныя бытавыя танцы, дэманструючы багацце і разнастайнасць народных традыцый.
Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнула ўзорная фальклорная група “Чобаты", якая парадавала публіку сваім выступам у песенным жанры. Іх яркія і душэўныя кампазіцыі падкрэслілі атмасферу свята і ўнеслі дадатковы каларыт у праграму фестывалю.