Russian Belarusian English

"Чобаты" з Ваўкавыска - пераможцы абласнога фестывалю "Панямоння жыватворныя крыніцы"

Автор - Администратор Понедельник, 08 сентября 2025

7 верасня 2025 года ў горадзе Ліда на плошчы Леніна адбыліся заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.

Ва ўрачыстым святкаванні прынялі ўдзел усе раёны Гродзенскай вобласці, кожны з якіх імкнуўся прадэманстраваць багацце і самабытнасць сваёй культурнай спадчыны.
Сярод удзельнікаў асабліва вызначыўся ўзорны фальклорны гурт "Чобаты" Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры. Юныя артысты з Ваўкавышчыны заваявалі сэрцы гледачоў і журы сваім талентам і шчырасцю.
У намінацыі “Дзіцячы фальклорны калектыў” гурт "Чобаты" стаў сапраўдным трыумфатарам, атрымаўшы Дыплом І ступені. Гэта высокае дасягненне з'яўляецца пацвярджэннем майстэрства кіраўніка і выканаўцаў гурта, а таксама сведчаннем багатых фальклорных традыцый Ваўкавыскага краю.