Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў у Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры 15 сакавіка 2024 года.
Дзень Канстытуцыі – гэта дзень, які звязвае нас з мінулым, сучаснасцю і будучыняй нашай краіны. Гэты дзень сімвалізуе не толькі правы і свабоды кожнага грамадзяніна, але і адлюстроўвае гістарычны шлях, які мы прайшлі для дасягнення канстытуцыйных прынцыпаў і ідэалаў.
У рамках мерапрыемства, хлопцам і дзяўчатам Ваўкавыскага раёна, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці і праявілі сябе як актыўныя і свядомыя грамядзяне нашай краіны, былі ўручаны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама адбылося ўрачыстае прыняцце ў шэрагі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” самай перспектыўнай і таленавітай моладзі.
Выдатным дадаткам да свята стала тэматычная канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі гарадскога Дома культуры. Музычныя нумары дазволілі кожнаму з прысутных у зале пранікнуцца пачуццём гонару за сваю радзіму і яшчэ раз усвядоміць усю значнасць галоўнага закону краіны - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!