Russian Belarusian Chinese (Simplified) Chinese (Traditional) English Polish Ukrainian

“Ганарымся сваёй Радзімай!”

Автор - Шаракова Ж.М. Пятница, 21 декабря 2018 Просмотров - 270

20 снежня 2018 года калектывам гарадскога Дома культуры быў падрыхтаваны святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР пад назвай “Ганарымся сваёй Радзімай!”.

Вядучыя праграмы Таццяна Навошчык і Нікіта Гаўрылаў паведалі аб гісторыі ўтварэння БССР і аб лепшых брэндах нашай Радзімы таго і цяперашняга часу, якія суправаджаліся фотаздымкамі. Лепшыя салісты, калектывы Дома культуры горада і раёна такія, як: Л. Кур'ян, Л. Мороз, А. Шарабарава, В. Бычак, В. Хамчукова, ўзорны тэатр мод "Спадчына", народный ансамбль песні і танца «Каларыт», узорны ансамбль польскай песні і танца «Ютшенка»,танцавальны калектыў «Радуга»,узорны фальклёрны гурт «Чобаты», танцавальны калектыў Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў, вакальны квартэт з ААТ «Беллакт», народны ансамбль народнай музыкі і песні «Асалода», народны ансамбль народнай песні і музыкі «Уладары», вакальны квартэт «ИМПРЭЗА», народны ансамбль песні і танца «Цвецень», студзія танца “Карамелька”, узорны ансамбль эстраднага танца “Ваўкавыскія непаседы” і салісты студыі эсрадных спеваў “Мой путь” і творчага калектыву “ЮниSтар” падарылі гледачам добры і святочны настрой.

Фото:

  • Варчик И.