Russian Belarusian English

Кадры вырашаюць усё!

Автор - Администратор Суббота, 15 апреля 2023

Аляксандр Іванавіч Мельнікаў пачаў сваю творчую дзейнасць кіраўніком танцавальнага гуртка з 1997 года. У 2005 годзе пад яго чулым кіраўніцтвам быў сутвораны ансамбль эстраднага танца «Волковысские непоседы»,  які працуе і квітнее ў цяперашні час.  Узрост удзельнікаў вельмі разнастайны - ад 6 да17 гадоў.

Дзякуючы намаганням Александра Іванавіча, яго працавітасці і таленту, адданасці служыць мастацтву калектыву «Волковысские непоседы» у 2006 годзе прысвоена найменне “Узорны”.
Мельнікаў А.І. сумесна з каллектывам прымае ўдзел на гарадскіх і раёных святах, займае ганаровыя месцы ў конкурсах-фестывалях, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
За актыўную творчую і канцэртную дзейнасць, высокі выканальніцкі ўзровень, штогадовы ўдзел у фестывалях і конкурсах Аляксандр Іванавіч прызнаны пераможцам абласной прэміі імя А.І.Дубко за творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва па выніках 2021 года ў намінацыі «Мастацкі кіраўнік узорнага (заслужанага) аматарскага калектыву года»