Russian Belarusian English

КАДРЫ ВЫРАШАЮЦЬ УСЁ!

Автор - Администратор Среда, 25 января 2023

“Уладары” – гэта той, хто валодае сэрцамі гледачоў, гаспадар добрага настрою сваіх шматлікіх прыхільнікаў.

Менавіта так называецца вядомы не толькі на Гродзеншчыне, але і за яе межамі калектыў “Уладары” Ваўкавыскага Дома культуры, які на працягу 19 гадоў радуе гледачоў сваёй творчасцю.
Ужо ў 2009 годзе за значны ўклад у развіццё беларускага народнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства ансамбль песні і музыкі “Уладары” атрымаў найменне “народны”.
Ідэйным натхняльнікам і бяссменым кіраўніком ансамбля з’яўляецца Бычак Вадзім Антонавіч.
Да рэчы, акрамя “Уладароў” Вадзім Антонавіч плённа працуе з народным ансамблем песні і танца “Каларыт” з Ваўкавыскіх электрычных сетак.
Ну і канешне, нельга не адзначыць, што Вадзім Антонавіч – дырэктар адной з самых паспяховых клубных устаноў вобласці – дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”.

 Гэта яскравы прыклад таго, калі кадры вырашаюць усё.

Матэрыял тэлеграм-канала "Культура Гродзеншчыны"