Russian Belarusian English

“Каляда, Каляда, адчыняй варата!”

Автор - Шаракова Ж.М. Четверг, 09 января 2020

Вось ужо трэці год узорны фальклорны гурт «Чобаты» віншуе жыхароў горада з Калядамі!

У святочны дзень, 7 студзеня, з песнямі, гульнямі калядоўшчыкі заходзілі да жыхароў вуліц Зялёная, Катоўскага, Пушкіна, Новыя Боркі. Гаспадары ветліва запрашалі Каляду да сябе ў хаты і частавалі прысмакамі Казу, Мядзьведзя і ўсіх калядоўшчыкаў. Каза плясала, рожкамі бадала, шчасце заклікала і гасцінцы ў торбу збірала.