Russian Belarusian English

«Калядкі на святкі!»

Автор - Шаракова Ж.М. Понедельник, 08 января 2018

7 студзеня ўзорны фальклорны гурт «Чобаты» павіншаваў жыхароў нашага горада Ваўкавыска з Калядкамі.

Калядоўшчыкі разам з Казою і Мядзведзем абходзілі хаты і віншавалі са святам, спявалі святочныя песні, гулялі ў зімовыя гульні, танцавалі разам з гаспадарамі. Каза плясала, рожкамі бадала, шчасце ў хату заклікала і пачастункі у торбу збірала.

Жыхары дамоў вельмі прыемна, з цеплынёй прымалі і запрашалі да сябе ў хаты калядоўшчыкаў.