Russian Belarusian English

“Каляднае падарожжа Чобатаў”

Автор - Администратор Понедельник, 09 января 2023

7 студзеня ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” віншаваў жыхароў нашага горада Ваўкавыска з Калядкамі.

Калядоўшчыкі разам з Казою, з цыганкамі абходзілі хаты і спявалі святочныя песні, гулялі ў зімовыя гульні, танцавалі разам з гаспадарамі. Каза плясала, рожкамі бадала, шчасце ў хату заклікала, пачастункі ў торбу збірала, а цыганкі варожылі на здароўе, шчасце і грошы.
З цеплынёй і вялікім задавальненнем  гаспадары дамоў прымалі да сябе ў хаты калядоўшчыкаў і запрашалі на наступны год. Паляванне Чобатаў адбылося!