Russian Belarusian English

«Калядная Зорка»

Автор - Лещук Т.В. Среда, 09 января 2019

7 студзеня ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” павіншаваў жыхароў нашага горада Ваўкавыска мікрараёна “Южны” з Калядкамі.

Калядоўшчыкі разам з Казою і Мядзведзем абходзілі хаты і віншавалі са святам, спявалі святочныя песні, танцавалі разам з гаспадарамі. Каза плясала, рожкамі бадала, шчасце ў хату заклікала і гасцінцы у торбу збірала.