Канцэрт “Подых Вясны”
Вясна – самая цудоўная пара года. Гэта пара росквіту ўсяго жывога на зямлі, гэта шквал пачуццяў, якія акрыляюць нас, гэта пара кахання. Менавіта сёння ў гарадскім Доме культуры г.Ваўкавыска адбыўся канцэрт “Подых Вясны”, галоўнымі героямі якога былі тры народных калектыва: народны ансамбль песні і музыкі “Уладары”, народны ансамбль песні і танца “Цвецень” і народны ансамбль песні і танца “Каларыт”.
+ Відэа
+ Відэа
У гледачоў была ўнікальная магчымасць упершыню пабачыць адразу разам тры калектывы на сцэне. У рэпертуар артыстаў увайшла “сама душа” народа – народныя песні і танцы – прыроднае багацце нашай беларускай зямлі.
Слухайце, спявайце, і любіце народную песню!