Крыніца жыцця
1 абласны конкурс нацыянальнага фальклору "Крыніца жыцця" адбыўся ў мінулыя выхадныя ў г.Гродна.
Узорны фальклорны гурт "Чобаты" ДУК "Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры" прыняў удзел у 1 абласным конкурсе нацыянальнага фальклору "Крыніца жыцця" і атрымаў Дыплом лаурэата І ступені ў намінацыі "Фальклорны ансамбль" (другая ўзроставая група).
Шчыра вяншуем з перамогай удзельнікаў і кіраўніка гурта Шаракову Жанну Міхайлаўну.