Russian Belarusian English

Масты надзей

Автор - Администратор Пятница, 25 апреля 2025

25 красавіка ў горадзе Масты адбыўся абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”.

✅Ад Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры ў ім удзельнічалі 4 калектыва.
🌟У намінацыі “Саліст-вакаліст (дуэт)” сярэдняй ўзроставай катэгорыі выступіла Валерыя Сайко, удзельніца вакальнай студыі “Юністар”, мастацкі кіраўнік – Людміла Кур’ян. У яе выкананні прагучала песня “Welcome to my Belarus”.
🌟Таксама свае майстарство паказалі ўдзельнікі харэаграфічных калектываў сярэдняй узроставай катэгорыі – узорны ансамбль эстраднага танца “ВАЎКАВЫСКІЯ НЕПАСЕДЫ”. Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Мельнікаў. Калектыў заўсёды жаданы госць не толькі раённых, але і абласных урачыстых мерапрыемстваў. У іх выкананні - танец “Детство”. Калектыў атрымаў Дыплом Лаўрэата ІІ ступені.
🌟У намінацыі “Ансамбль эстраднага танца” старэйшай узроставай катэгорыяй выступіла ўзорная студыя танца “ГОРЯЧИЙ ЛЁД” з танцам “Море чувств”. Мастацкі кіраўнік – Iрына Грымайла. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскіх, абласных раённых конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню. Калектыў узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата І ступені.
🌟А ўдзельнікі ўзорнага тэатральнага калектыву "Балаганчик" (мастацкі кіраўнік Кацярына Клімчук) паспрабавалі сябе ў ролі вядучых фестывалю. Іх узнагароды: Цімафей Казлоўскі - Дыплом Лаўрэата ІІІ ступені,
Паліна Бубен - Дыплом і Спецыяльны прыз за «Лепшы дэбют»,
Сафія Агейчык - Дыплом «Спецыяльны прыз».
Віншуем калектывы і мастацкіх кіраўнікоў з узнагародамі!