Russian Belarusian English

"Панямоння жыватворныя крыніцы"

Автор - Администратор Понедельник, 07 августа 2023

З вялікім поспехам выступіў узорны фальклорны гурт "Чобаты" ДУК "Ваўкавыскі ГДК" на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы".

+Видеофрагмент выступления

 

5 жніўня ў гарадскім парку Жылібера г. Гродна сабраліся самыя лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, каб прыняць удзел у адным з самабытнейшых фестываляў. Калектыў "Чобаты" дастойна прадставіў свой раён і атрымаў Дыплом I ступені ў намінацыі "Дзіцячы фальклорны ансамбль".
Віншуем з перамогай, а таксама жадаем таленавітым удзельнікам гуртка і іх кіраўніку Жанне Шараковой поспеху і новых творчых вышынь!