Пераатэстацыя калектываў Ваўкавыскага раёна з найменнем "народны" і "узорны"
29-30 лістапада ў Ваўкавыскім ГДК адбылася пераатэстацыя калектываў Ваўкавыскага раёна з найменнем "народны" і "узорны".
Сярод вялікай колькасці калектываў сваю творчасць прадэманстравалі і калектывы Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры.
Сярод вялікай колькасці калектываў сваю творчасць прадэманстравалі і калектывы Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры.
Першым выступіў заслужаны тэатр драмы і камедыі "Славуціч" з спектаклем "Апошні шанс".
Далей праграму пераатэстацыі прадоўжылі народны ансамбль песні і танца "Цвецень", народны ансамбль народнай песні і музыкі "Уладары", узорны фальклорны гурт "Чобаты", народны вакальна-інструментальны ансамбль "Свободный стиль", узорны ансамбль эстраднага танца "Ваўкавыскія непаседы" і ўзорны ансамбль польскай песні і танца "Ютшэнка".