Russian Belarusian English

Пераемнасць народных традыцый

Автор - Шаракова Ж.М. Среда, 06 июня 2018

10 красавіка ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы - конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Казкі і паданні майго краю".

На выставе было прадстаўлена больш за сто работ дзяцей і моладзі разнастайных па сваёй кампазіцыі і тэхніцы выканання: графіка, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Па ўмовах выставы - конкурсу прадстаўленыя работы павінны адлюстроўваць вобразы міфічных істот, казачных герояў і ярка раскрываць сутнасць мясцовых легенд і паданняў. У конкурснай праграме прыняў удзел  калектыў ДПМ «Надзея». Па выніках конкурсу, які адбыўся першага чэрвеня, Развадоўская Наталля стала пераможцай у намінацыі «за пераемнасць народных традыцый», а Развадоўская Аляксандра - пераможца ў намінацыі «за арыгінальнасць кампазіцыйнага і каляровага рашэння». Віншуем!

Прапануем вашай увазе работы ўдзельнікаў калектыву ДПМ "Надзея".