Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”
12 красавіка 2025 года ў г. Гродна на вул. Савецкая адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, у якім на гульнёвай пляцоўке “Велікоднае дзіва” прыняў удзел народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры”.
Гульнёвая пляцоўка знаходзілася каля будынку Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дзе сабраліся як вялікая колькасць удзельнікаў з усяго рэгіёну, так і шмат гледачоў. Гродзенскі АМЦНТ арганізаваў святочнае каларытнае афармленне гульнёвай пляцоўкі, а кожны тэатр гульні дапоўніў яе атрыбутамі, згодна сваёй праграмы выступлення. Інтэрактыўныя праграмы грунтаваліся на народных гульнях і забавах з выкарыстаннем беларускага музычна-танцавальнага матэрыялу.