«Скарбонка» шчырых размоў: Роскі Дом культуры далучыўся да праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!»
Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё!» працягвае сваё падарожжа па Ваўкавышчыне, яднаючы людзей вакол матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей нашай Радзімы. На гэтым тыдні да маштабнай ініцыятывы далучыўся ансамбль народнай песні «Скарбонка» філіяла «Роскі Дом культуры».
У межах праекта ўдзельнікі калектыву сабраліся на традыцыйныя клубныя вячоркі пад назвай «Пасядзім, пагутарым». Атмасфера мерапрыемства цалкам адпавядала духу праекта: гучала мілагучная родная мова, узгадваліся даўнія мясцовыя звычаі, а паветра было напоўнена цеплынёй сустрэчы добрых сяброў.
Такія вячоркі — гэта не проста адпачынак, а магчымасць закрануць тое самае, «роднае і сваё», што захоўваецца ў народнай песні і шчырай гутарцы. Удзельнікі «Скарбонкі» ў чарговы раз даказалі, што наша культура жыве ў кожным слове і ў кожным сэрцы, а захаванне гэтых скарбаў — наша агульная і важная справа.
#Дзеньроднагасвайго #Деньродногосвоего #Ваўкавыск #ВаўкавыскіРЦК #Рось #КожнаяПятніцаРоднаеСваё #РоднаеСваё #Скарбонка #КультураВаўкавышчыны #Вячоркі #Беларусь #НародныяТрадыцыі
Лучшее 2021
2023 - лучшее
2024 - лучшее
2025 - лучшее




