Russian Belarusian English

Свята "Купалле"

Автор - Четверг, 07 июля 2016

З надыходам самых кароткіх начэй і доўгіх летніх дзён на Беларусі святкуюць Купалле. Гэтае гулянне, якое аб'ядноўвае старажытныя традыцыі і рытуалы, прайшло і ў Ваўкавыску.

6 ліпеня адбылося народнае свята для жыхароў і гасцей нашага горада – “Агні Купалля”. На беразе ракі Ваўкавыя, на Янаў дзень, у тэатралізаванай форме, праводзілі шмат сімвалічных абрадаў, павер'яў. Больш за ўсе глядачам і ўдзельнікам свята спадабалася харэаграфічная пастаноўка любоўнай варажбы народнага ансамбля песні і танца "Вяселле", дзе на імправізаваную рачную плынь дзяўчаты пускалі вянкі, загадваючы на «суджанага». На працягу ўсяго свята творчыя калектывы Дома культуры выконвалі народныя песні і старадаўнія напевы ў традыцыйнай манеры, а гледачы вадзілі карагоды вакол вогнішча, і разам з артыстамі спявалі купальскія песні.

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж.

Фото:

  • Варчик Е., Ружанский Ю