Russian Belarusian English

Святочнае калядаванне «Чобатаў»

Автор - Шаракова Ж.М. Пятница, 07 января 2022

У святочны дзень, 7 студзеня, узорны фальклорны гурт “Чобаты” павіншаваў  жыхароў горада з Калядкамі!

Калядоўшчыкі разам з Казою і Цыганкаю абходзілі хаты жыхароў вуліц Усходняя, Сакко і Ванцэцці, Заслонава, Замкавая і віншавалі са святам. Спявалі калядныя песні, бавіліся у зімовыя гульні, вадзілі карагоды. Каза для ўсіх плясала, рожкамі бадала, шчасце ў хату заклікала, пачастункі ў торбу збірала. А цыганка на Казе варажыла і дабро дарыла. Гаспадары ветліва запрашалі Каляду да сябе ў хаты, з вялікім задавальненнем падпявалі калядоўшчыкам і частавалі іх прысмакамі.