Творчае падарожжа Чобатаў
18 красавіка ў філіяле «Вярэйкаўскі Дом культуры» праходзіў занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы", у якім прыняў удзел узорны фальклорны гурт «Чобаты» і прадставіў песню «Вяселле Камара» і побытавы танец "Картузы".
У занальным аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел лепшыя фальклорныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народнай творчасці Слонімскага, Свіслацкага, Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў. Кожны раён паказваў сваю конкурсную праграму, якая адлюстроўвала традыцыі сваёй мясцовасці. Вынікі ўсіх занальных конкурсных праслухоўваньняў адбудзецца на заключным канцэрце 4 верасня ў Шчучынскім раёне.