Russian Belarusian English

Народны ансамбль песні “Уладары” прыняў удзел у каравай-фэсце “Бацькава булка”

Автор - Администратор Понедельник, 19 августа 2024

17 жніўня народны ансамбль песні “Уладары” Ваўкавысскага ГДК прыняў удзел ва ўжо сталым традыцыйным галоўным хлебным каравай-фэсце “Бацькава булка”, які праходзіў у г. Свіслач Гродзенскай вобласці.

Вясёлыя беларускія народныя песні і танцы ў выкананні калектыву радавалі гледачоў на галоўнай сцэне, а таксама на  пляцоўцы для душы і песні “Хутарок па-гаспадарску”. Сонечнае надвор'е, сардэчны прыём жыхароў і гасцей, святочны настрой, станоўчыя эмоцыі спадарожнічалі яркаму і незабыўнаму выступленню ўдзельнікаў ансамбля.