Ваўкавыскія «Чобаты» павіншавалі Гродна з надыходзячым Вялікаднем!
28 сакавіка горад Гродна напоўніўся асаблівай атмасферай творчасці і народных традыцый. Тут прайшло маштабнае рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Сапраўдным упрыгожваннем творчай праграмы кірмашу стаў выступ нашых землякоў — узорнага фальклорнага гурта “Чобаты” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры.
Наш знакаміты калектыў прыняў удзел у свяце з каларытнай і запамінальнай канцэртнай праграмай «З Ваўкавыскага краю — з песняй да Вялікадня!». З першых акордаў і першых крокаў па сцэне юныя артысты змаглі захапіць увагу шматлікіх жыхароў і гасцей абласнога цэнтра.
У выкананні «Чобатаў» гучалі традыцыйныя народныя песні, якія здаўна суправаджалі веснавыя святы на нашай зямлі. Жывы гук, шчырыя эмоцыі не пакінулі раўнадушным нікога: гледачы з задавальненнем падпявалі і падтрымлівалі артыстаў гучнымі апладысментамі.
Удзел у такім свяце-кірмашы — гэта не толькі магчымасць паказаць сваё майстэрства, але і важная місія па захаванні і папулярызацыі нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Сваім выступленнем гурт “Чобаты” яшчэ раз даказаў, што народная песня жыве, развіваецца і цікавіць сучаснае пакаленне.
Віншуем удзельнікаў гурта і іх кіраўніка з паспяховым выступленнем! Дзякуй за тое, што годна прадставілі Ваўкавышчыну на абласным узроўні і падарылі гасцям кірмашу сапраўдны святочны настрой!
#Ваўкавыск #ВаўкавыскіРЦК #Чобаты #ГродзенскіяТрадыцыі #Вялікдзень #НароднаяКультура #РоднаеСваё #Беларусь #Фальклор #Гродна #Кірмаш
Лучшее 2021
2023 - лучшее
2024 - лучшее
2025 - лучшее







