Ваўкавыскі раён далучыўся да абласнога фотачэленджу “Вясна ў традыцыях”

Опубликовано - 29 мая 2026

Ваўкавыскі раён далучыўся да абласнога фотачэленджу “Вясна ў традыцыях”

Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы дзеці і дарослыя, удзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Чобаты”, работнікі філіяла “Iзабелінскі Дом культуры” і народнага фальклорнага гурта “Чараўніцы”, узялі ўдзел у фотасесіі на фоне маляўнічых сельскіх пейзажаў раёна, каб паказаць хараство яднання з вясновай прыродай, роднымі вытокамі.